галы́н, -ну́ м., хим. квасцы́ ед. нет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Галы́нгалын’. Гл. галу́н2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

квасцы ед. нет, хим. галы́н, -ну́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Галу́н1 ’галун’ (БРС). Рус. галу́н, укр. галу́н ’тс’. Запазычанне з франц. galon (параўн. і іт. gallone), магчыма, праз польск. galon. Гл. Фасмер, 1, 390 (Шанскі, 1, Г, 20, неабгрунтавана аспрэчвае магчымасць польск. пасрэдніцтва: націск у слове можа адлюстроўваць націск ва ўскосных склонах). Бел. слова, здаецца, праз рус. мову (няма ў ст.-бел. помніках; гл. Булыка, Запазыч.).

Галу́н2галын’ (БРС, Шат., Касп., Нас.). Рус. галу́н, укр. галу́н ’тс’. Запазычанне праз польск. ałun, hałun ’тс’, а гэта з ням. (с.-в.-ням.) alûn (< лац. alumen) ’тс’ (ням. Alaun). Гл. Міклашыч, 2; Фасмер, 1, 390; Брукнер, 4. Не вельмі зразумелы варыянт бел. галын ’тс’ (БРС, Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)