Гало́ўні

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Гало́ўні
Р. Гало́ўняў
Д. Гало́ўням
В. Гало́ўні
Т. Гало́ўнямі
М. Гало́ўнях

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

галаўня́¹, -і́, мн. гало́ўні і (з ліч. 2, 3, 4) галаўні́, -ло́вень, ж. (разм.).

Вялікая галавешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галаўня́, ‑і ж.

1. Выкліканая грыбамі-паразітамі хвароба збожжавых злакаў, пры якой зерне ператвараецца ў пыл або ў цвёрдую чорную нарасць.

2. мн. галоўні, ‑ловень. Абл. Вялікая галавешка. Праз хвіліну вогнішча было раскідана, чадныя галаўні шыпелі ў траве. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)