гало́сная

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
ж. -
Н. гало́сная гало́сныя
Р. гало́снай гало́сных
Д. гало́снай гало́сным
В. гало́сную гало́сныя (неадуш.)
Т. гало́снай
гало́снаю
гало́снымі
М. гало́снай гало́сных

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гало́сны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гало́сны гало́сная гало́снае гало́сныя
Р. гало́снага гало́снай
гало́снае
гало́снага гало́сных
Д. гало́снаму гало́снай гало́снаму гало́сным
В. гало́сны (неадуш.)
гало́снага (адуш.)
гало́сную гало́снае гало́сныя (неадуш.)
гало́сных (адуш.)
Т. гало́сным гало́снай
гало́снаю
гало́сным гало́снымі
М. гало́сным гало́снай гало́сным гало́сных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гало́сны, -ая, -ае.

Пра гук мовы: які ўтвараецца пры свабодным праходжанні паветра праз поласць рота.

Г. гук.

Ненаціскныя галосныя (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бе́глы, -ая, -ае.

1. Які ўратаваўся ўцёкамі (гіст.).

Б. селянін.

Прытуліць беглага (наз.).

2. Не вельмі ўважлівы, павярхоўны.

Б. позірк.

3. Хуткі, дастаткова свабодны.

Беглае чытанне.

Беглыя галосныягалосныя гукі «о» і «е», якія чаргуюцца з нулём гуку пры форма- і словаўтварэнні.

|| наз. бе́гласць, -і, ж. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асана́нс, -у, м. (кніжн.).

Тое, што і сугучнасць; рыфма, у якой супадаюць толькі націскныя галосныя гукі.

|| прым. асана́нсны, -ая, -ае.

Асанансныя рыфмы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ётаваны, ‑ая, ‑ае.

Які вымаўляецца з гукам «ёт». Ётаваныя галосныя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

юс, -а, мн. -ы, -аў, м.

Назва дзвюх літар у стараславянскім алфавіце, якія абазначалі насавыя галосныя.

Юс вялікі (абазначаў гук «о» насавое). Юс малы (абазначаў гук «е» насавое).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

злуча́льны, -ая, -ае.

Які служыць для злучэння, змацавання чаго-н.

Злучальная тканка (тканка жывёльнага арганізма). Злучальныя галосныя (у складаных словах, напр., «а» ў слове скуралуп). Злучальныя злучнікі (у граматыцы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асана́нс, ‑у, м.

Паўтарэнне ў вершы аднолькавых або падобных галосных гукаў; недакладная рыфма, у якой супадаюць толькі націскныя галосныя гукі.

[Фр. assonance.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лабіялізава́ны, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад лабіялізаваць.

2. у знач. прым. Які вымаўляецца з лабіялізацыяй. Лабіялізаваныя галосныя гукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)