...галовы, ‑ая, ‑ае.

Другая састаўная частка складаных слоў, якая ужываецца ў значэннях: а) з такой галавой (у 1 знач.), характарыстыка якой даецца ў першай частцы, напрыклад: светлагаловы, чорнагаловы; б) з такой колькасцю галоў (у 1 знач.), якая названа ў першай частцы, напрыклад: трохгаловы, шматгаловы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галава́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. галава́ гало́вы
галавы́
Р. галавы́ гало́ў
Д. галаве́ гало́вам
В. галаву́ гало́вы
галавы́
Т. галаво́й
галаво́ю
гало́вамі
М. галаве́ гало́вах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пазве́шваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што.

Звесіць, нахіліць, апусціць усё, многае.

П. галовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўту́льваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што.

Утуліць усё, многае.

П. галовы ў каўняры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадкіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і паадкі́дваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. каго-што. Адкінуць адно за адным усё, многае або ўсіх, многіх.

П. каменне з дарогі.

2. што. Адкінуць назад (пра галовы).

П. галовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрыгіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Прыгнуць усё, многае.

Людзі папрыгіналі галовы ад гуку сірэны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

изголо́вье узгало́ўе, -ўя ср.; гало́вы, -ло́ў ед. нет;

изголо́вьем ему́ служи́ло седло́ узгало́ўем яму́ служы́ла сядло́;

у изголо́вья у галава́х;

в изголо́вье у (пад) гало́вы;

к изголо́вью у гало́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павысо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што.

Высунуць, перамясціць на адкрытае месца ўсё, многае.

П. сталы на сярэдзіну хаты.

Дзеці павысоўвалі галовы з-пад стала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павысо́ўвацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

Паказацца, высунуцца адкуль-н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

З-пад шынялёў павысоўваліся галовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазадзіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што. Падняць угору ўсё, многае або загнуць, задраць уверх усё, многае.

П. галовы.

П. пазногці.

2. каго (што). Забіць, разарваць усіх, многіх.

Каршуны пазадзіралі куранят.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)