гале́нь, ‑льня, м.

Абл. Стары венік без лісця; дзяркач. Маці, відаць, цэлы гай.. гальнёў сшаравала, Пакуль падлога Зрабілася гладкая. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гале́нь ’дзяркач’ (Касп., Бяльк., Шатал.). Рус. голе́нь (таксама голи́к) ’тс’. Утварэнне суфіксам ‑ень (*‑ьnь) ад прыметніка го́л‑ы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гальні́к ’дзяркач’ (Нас., Бяльк.). Відавочна, таго ж паходжання, што і гале́нь ’тс’ (гл.), г. зн. звязана са словам голы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзярка́ч 1, дзеркача, м.

Стары венік без лісця; галень. Косцік і Тома так выскраблі дзеркачамі двор і вуліцу, што было хоць каціся. Васілевіч. [Якаў] стаяў каля парога і дзеркачом абмятаў з ботаў снег. Чарнышэвіч.

дзярка́ч 2, дзеркача, м.

Тое, што і драч. Было маўкліва вакол, толькі часам дзяркач на сенажаці, быццам пілкай, пераразаў паветра. Броўка. Здавалася, што ўсё жывое перамясцілася туды, на балота: там было шумна — крычалі дзеркачы, ржалі коні. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)