галасо́к, ‑ска, м.
Памянш.-ласк. да голас (у 1, 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
го́лас, -у, мн. галасы́, галасо́ў, м.
1. Гукі, якія ўтвараюцца ваганнем галасавых звязак, што знаходзяцца ў горле.
Ля рэчкі чуліся вясёлыя галасы.
Высокі г.
2. Асобная самастойная партыя многагалосага твора вакальнай і інструментальнай музыкі.
Раманс для двух галасоў.
3. Меркаванне, выказванне, думка.
Падаць г. (выказаць сваю думку). Прыслухоўвацца да голасу мас.
4. Права заяўляць сваё меркаванне пры вырашэнні дзяржаўных пытанняў.
Не хапіла аднаго голасу на выбарах.
Галасы выбаршчыкаў.
Падлік галасоў.
Рашаючы г.
5. Клавіш музычнага інструмента (разм.).
У акардэоне сапсаваліся галасы.
◊
На ўвесь голас — гучна, на поўную сілу.
У адзін голас — дружна, адзінадушна.
|| памянш. галасо́к, -ска́, мн. -скі́, -ско́ў, м. (да 1 знач.).
|| прым. галасавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).
Галасавыя звязкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
голоси́шко уменьш.-уничиж. галасо́к, -ска́ м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
голосо́к уменьш.-ласк. галасо́к, -ска́ м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
папужа́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Спужацца — пра ўсіх, многіх. [Лявон:] — Ну, братка, і галасок! Ая-я-яй! Глядзі, вунь дзеці папужаліся! Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заі́клівы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і заікасты. Заіклівы галасок хлопчыка пытаецца: — Т-татка, а ч-чаму, каб агонь гарэў, на яго дзьмухаюць? Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
руха́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць рухавага, жывасць. Пеначкай звалі маленькую Алачку за яе рухавасць, за чубік, за шчабятлівы галасок. Дуброўскі. Застылыя рысы твару ўмомант набылі жывую рухавасць. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзя́дзечка, ‑і; Р мн. ‑чак; м.
Ласк. да дзядзька (звычайна пры звароце). — А, дзядзька! дзядзечка, саколік! Насып мне ягад у прыполік! Колас. — Вы, дзядзечка, шапку забыліся, наце! — Яму празвінеў галасок хлапчаняці. Арочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
журлі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Сумны, журботны. Над манежам вісела вострая цішыня. Крыкні — і ўсё сарвецца. І ў гэтай цішыні пяшчотны, журлівы хлапечы галасок праспяваў пяшчотныя словы. Караткевіч.
2. Які любіць павучаць, дакараць; бурклівы, сварлівы. Мая свякроў журлівая, А да таго і сварлівая. З нар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усхвалява́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад усхвалявана.
2. у знач. прым. Які знаходзіцца ў стане хвалявання. Леанід прыгадаў, як збіраўся на гэтае спатканне, усхваляваны, памаладзелы. Мележ. // Які выражае такі стан. Праз паўнадзіны з дыспетчарскага пакоя зноў ляцеў у эфір чысты і крышку усхваляваны галасок Люды. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)