гала́ндскі голла́ндский;

~кая паро́да жывёлы (курэ́й) — голла́ндская поро́да скота́ (кур);

~кая мо́ва — голла́ндский язы́к;

~кая печ — голла́ндская печь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гала́ндскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Галандыі, галандцаў, належыць ім. Галандская мова. Галандскі сыр.

•••

Галандская печ гл. печ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гала́ндцы, -аў, адз. -дзец, -дца, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Галандыі (Нідэрландаў).

|| ж. гала́ндка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак.

|| прым. гала́ндскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

голла́ндский гала́ндскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

галагу́цкі, -ая, -ае (разм.).

Галандскі (пра пароду курэй).

Г. певень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галагу́цкі, ‑ая, ‑ае.

Галандскі (пра народу курэй). Галагуцкі певень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сыр, -у, мн. сыры́, -о́ў, м.

Харчовы прадукт, які робіцца з малака, заквашанага пэўным спосабам.

Плаўлены с.

Клінковы с.

Галандскі с.

Плаваць (качацца) як сыр у масле — жыць у дастатку, раскошы.

|| памянш. сыро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м.

|| прым. сы́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сыр, ‑у; мн. сыры, ‑оў; м.

Харчовы прадукт, які робіцца з малака, што заквашваецца пэўным спосабам. Галандскі сыр.

•••

Плаўлены сыр — сорт мяккага сыру.

Плаваць (качацца) як сыр у масле гл. плаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Галяндэ́рскігаландскі’ (Нас.). Параўн. укр. (Грынч.) голе́ндерський ’тс’, голен́дер ’галандзец’ (у Цімчанкі гл. голендерский, алендерскый). Запазычанне з польск. holenderski ’тс’ (аб польск. слове гл. Брукнер, 172). Сюды адносіцца і галяндэ́ршчына ’галандскае палатно’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)