галакты́чны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
галакты́чны |
галакты́чная |
галакты́чнае |
галакты́чныя |
| Р. |
галакты́чнага |
галакты́чнай галакты́чнае |
галакты́чнага |
галакты́чных |
| Д. |
галакты́чнаму |
галакты́чнай |
галакты́чнаму |
галакты́чным |
| В. |
галакты́чны (неадуш.) галакты́чнага (адуш.) |
галакты́чную |
галакты́чнае |
галакты́чныя (неадуш.) галакты́чных (адуш.) |
| Т. |
галакты́чным |
галакты́чнай галакты́чнаю |
галакты́чным |
галакты́чнымі |
| М. |
галакты́чным |
галакты́чнай |
галакты́чным |
галакты́чных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
тума́ннасць, ‑і, ж.
1. Густы туман 1 (у 1 знач.).
2. У астраноміі — вялікая колькасць зорак у адным месцы, якія знаходзяцца далёка ад зямлі і маюць выгляд туманных светлых плям. Галактычная туманнасць. // Пэўная фаза ў развіцці астранамічнага цела, якое знаходзіцца ў газападобным стане. Адсюль можна вывучаць зоркі-гіганты, зоркі-караблікі, нават далёкія газавыя туманнасці. Гамолка.
3. Уласцівасць туманнага (у 2–4 знач.). Верш гэты адпавядаў настроям маладых настаўнікаў і захапляў іх сваёю рамантычнаю туманнасцю. Колас. Але гэтая няяснасць, туманнасць доказаў якраз і трывожылі Апейку больш за ўсё. Мележ.
•••
Планетарныя туманнасці — вялікая колькасць разрэджанага галактычнага газу ў форме круглага або авальнага дыска з зоркай вельмі высокай тэмпературы ў цэнтры.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)