га́каць несов., разг. сту́кать, ударя́ть; руби́ть; а́хать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

га́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да гакнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Га́кацьгакаць’ (Бяльк.), ’секчы’ (Сцяц.), га́кну́ць (Касп.), га́кнуць (БРС). Параўн. рус. га́кать ’вымаўляць глыбокі гартанны гук (га, ага), калі сякуць дровы, удараюць цяжкім молатам і г. д.’, ’моцна ўдараць, біць’ (СРНГ). Ад прымарнага выклічніка га! Дзеяслоў га́каць утворан пры дапамозе звычайнага ў такіх фармацыях суфікса ‑к‑. Аналагічны па паходжанню і дзеяслоў го́каць (гл.). Не мае да гакаць ніякага дачынення ням. дзеяслоў hacken ’секчы’ (гэта выпадковае супадзенне).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

га́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. і аднакр. (разм.).

1. Стукнуць з вялікай сілай.

Г. абухом па бервяне.

2. Ужыв. замест некаторых дзеясловаў для абазначэння дзеяння, якое адбываецца з вялікай сілай, запалам, азартам (з захаваннем кіравання гэтых дзеясловаў).

Гакнулі па тры кружкі піва.

|| незак. га́каць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. га́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Га́кан ’моцны штуршок’ (Касп.). Бясспрэчна, звязана з дзеясловам га́каць, га́кну́ць. Адносна словаўтварэння мож на меркаваць, што тут дыялектная дэрывацыя тыпу штурха́ць : штурхану́ць : штурха́н (параўн. штурхане́ц). Параўн. і ўкр. штурха́н. У аснове такой дэрывацыі ляжыць дзеяслоўная суфіксацыя (не субстантыўная). Утварэнне ад дзеяслова пры дапамозе спецыяльнага суфікса ‑ан‑ (г. зн. га́каць: га́к‑ан) менш верагоднае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)