га́за, -ы, ж.

Гаручая вадкасць, якая атрымліваецца пры перапрацоўцы нафты.

|| прым. га́завы, -ая, -ае.

Газавая бочка.

Газавая лямпа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

газ², -у, м.

Шаўковая празрыстая тканіна.

|| прым. га́завы, -ая, -ае.

Газавая хустачка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

га́завы 1, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да газу ​1 (у 1 знач.), звязаны з яго выкарыстаннем. Газавая прамысловасць. // Які дзейнічае пры дапамозе газу. Газавы рухавік. Газавая турбіна. Газавая пліта.

2. Звязаны з прымяненнем газаў як сродку барацьбы. Газавая атака.

•••

Газавае рэзанне гл. рэзанне.

Газавая гангрэна гл. гангрэна.

Газавая зварка — тое, што і газазварка.

га́завы 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да газу ​2. // Зроблены з газу ​2. Газавая хустка.

га́завы 3, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да газы. Газавая бочка. // Які дзейнічае пры дапамозе газы. Газавая лямпа. Газавы ліхтар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўтаге́нны, -ая, -ае (спец.).

У выразе: аўтагенная зварка, аўтагеннае рэзанне — тое, што і газавая зварка, газавае рэзанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

газатурбаво́з, ‑а, м.

Лакаматыў, рухавіком якога з’яўляецца газавая турбіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

газатурбахо́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Судна, рухавіком якога з’яўляецца газавая турбіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гангрэ́на ж., мед. гангре́на;

га́завая г. — га́зовая гангре́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

га́завы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. га́завы га́завая га́завае га́завыя
Р. га́завага га́завай
га́завае
га́завага га́завых
Д. га́заваму га́завай га́заваму га́завым
В. га́завы (неадуш.)
га́завага (адуш.)
га́завую га́завае га́завыя (неадуш.)
га́завых (адуш.)
Т. га́завым га́завай
га́заваю
га́завым га́завымі
М. га́завым га́завай га́завым га́завых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

газо́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -зо́вак, ж. (разм.).

Самаробная газавая лямпа без шкла.

|| памянш. газо́вачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. газо́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гангре́на мед. гангрэ́на, -ны ж.;

га́зовая гангре́на га́завая гангрэ́на;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)