гадавы́ гл. год.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гадавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гадавы́ гадава́я гадаво́е гадавы́я
Р. гадаво́га гадаво́й
гадаво́е
гадаво́га гадавы́х
Д. гадаво́му гадаво́й гадаво́му гадавы́м
В. гадавы́ (неадуш.)
гадаво́га (адуш.)
гадаву́ю гадаво́е гадавы́я (неадуш.)
гадавы́х (адуш.)
Т. гадавы́м гадаво́й
гадаво́ю
гадавы́м гадавы́мі
М. гадавы́м гадаво́й гадавы́м гадавы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гадавы́ годово́й; годи́чный;

г. дахо́д — годово́й дохо́д;

г. тэ́рмін — годово́й срок

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гадавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да цэлага года, атрымліваецца ў канцы года, з’яўляецца вынікам за год. Гадавая справаздача. Гадавыя кругі на зрэзе дрэва. □ Закончыліся гадавыя залікі ў інстытуце. Лынькоў. // Разлічаны на год. Гадавы план.

2. Які бывае адзін раз у год. Гадавы кірмаш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

год, -а, М -дзе, мн. гады́, гадо́ў, м.

1. Прамежак часу, за які Зямля робіць адзін абарот вакол Сонца.

Мінула два гады.

Засушлівы г.

Чатыры пары года: зіма, вясна, лета, восень.

2. Адрэзак часу, які ўключае ў сябе 12 каляндарных месяцаў.

Новы г. (наступаючы год, а таксама дзень 1 студзеня). Два гады ад нараджэння.

Г. ад году (з кожным годам). Круглы г.

Гадамі не сустракаемся.

3. Прамежак часу, у які праводзіцца цыкл якіх-н. работ, заняткаў.

Навучальны г.

Фінансавы г.

4. мн. Доўгі перыяд, у які нешта адбываецца, якому што-н. уласціва.

Пасляваенныя гады.

Гады маладосці.

5. мн. У спалучэнні з парадк. ліч.: адрэзак часу ў межах дзесяцігоддзя.

Васьмідзясятыя гады дваццатага стагоддзя.

6. мн. Узрост.

Ён ужо ў гадах (пажылы, стары). Не тыя гады.

Не па гадах.

7. Прамежак часу, на працягу якога адбываецца абарот якой-н. планеты вакол Сонца.

Г.

Марса.

Высакосны год — кожны чацвёрты год, які мае ў лютым не 28, а 29 дзён.

Светлавы год — адзінка адлегласці, роўная шляху, які праходзіць прамень святла за адзін трапічны год.

Трапічны год — прамежак часу, за які Сонца завяршае адзін цыкл змен пор года (напр.: ад аднаго вясенняга раўнадзенства да наступнага і пад.).

Гады ў рады (разм.) — вельмі рэдка (сустракацца, бачыцца).

З году ў год (разм.) — пастаянна, на працягу некалькіх гадоў.

|| ласк. го́дзік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 2 знач.) і гадо́к, -дка́, мн. -дкі́, -дко́ў, м. (да 2 знач.).

|| прым. гадавы́, -а́я, -о́е (да 1—3 знач.).

Гадавая справаздача.

Г. план.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

годи́чный гадавы́;

годи́чный срок гадавы́ тэ́рмін;

годи́чный план гадавы́ план.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

годово́й гадавы́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ракавы́гадавы’ (зэльв., Сл. рэг. лекс.; Нас.). Ад рок у значэнні ’год’, параўн. польск. rok ’год’, rocznyгадавы’. Гл. ракава́ць, рок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

эклі́птыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

У астраноміі — вялікі круг нябеснай сферы, па якім адбываецца бачны гадавы рух Сонца.

[Ад грэч. ékleipsis — зацьменне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ракава́ць ’жыць на працягу года’ (Нас., ЛП). Ад рок ’год’ па мадэлі век > векаваць. Сюды ж ракавы́гадавы’ (Нас., Сл. рэг. лекс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)