гаваро́к, ‑рку, м.
1. Ціхая гаворка. Нізалася мірная гамонка старых, гаспадароў, вясёлы гаварок моладзі. Мележ.
2. Тое, што і гаворка (у 6 знач.). — Так, браток — дарагуша, — сібірскім гаварком сказаў Апаньін. «Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Гаваро́к ’гаварун, балака’ (Нас.), ’гаварун’ (Некр., 219), ’той, хто многа гаворыць’ (Інстр. III, 61), ’дзеці, якія па-даросламу разважаюць’ (Інстр. III, 58), гываро́к ’гаварун, чалавек, які любіць гаварыць, умешваецца ў чужыя размовы’ (Бяльк.). Рус. дыял. говоро́к ’гаварун, ганарлівы, балака’ (СРНГ, 6, 257–258). Утварэнне (беларуска-рускае), якое адпавядае слав. мадэлі *govorъkъ (nomen agentis на *‑ъkъ: *govoriti).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)