габлява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; незак., што і без дап.

Зразаць тонкі слой з паверхні драўніны пры апрацоўцы яе гэблем, рубанкам.

Г. дошку.

|| зак. вы́габлеваць, -люю, -люеш, -люе; -люй; -леваны.

|| наз. габлява́нне, -я, н. і габлёўка, -і, ДМ -лёўцы, ж.

|| прым. габлява́льны, -ая, -ае.

Г. інструмент.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

габлява́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. габлю́ю габлю́ем
2-я ас. габлю́еш габлю́еце
3-я ас. габлю́е габлю́юць
Прошлы час
м. габлява́ў габлява́лі
ж. габлява́ла
н. габлява́ла
Загадны лад
2-я ас. габлю́й габлю́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час габлю́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

габлява́ць несов. строга́ть, струга́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

габлява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; заг. габлюй; незак., што і без дап.

Зразаць тонкі слой з паверхні драўніны пры апрацоўцы яе гэблем, рубанкам. Габляваць дошкі. □ [Уладзімір Іванавіч] габляваў пад паветкай клёпкі. Шамякін. Петэр падышоў да варштата і пачаў габляваць так, што стружкі веерам разляталіся ўбакі. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́габлеваць гл. габляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

строга́ть несов. струга́ць; (рубанком) габлява́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

габлява́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. габляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дагаблява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак., што.

1. Скончыць габляваць.

Д. дошкі.

2. Давесці габляванне да якой-н. мяжы.

Д. бэльку да сярэдзіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Абгаблява́ць да габляваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

габлява́цца, ‑люецца; незак.

1. Паддавацца апрацоўцы габляваннем. Сухія дошкі добра габлююцца.

2. Зал. да габляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)