гааля́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. гааля́н
Р. гааля́ну
Д. гааля́ну
В. гааля́н
Т. гааля́нам
М. гааля́не

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гааля́н, -у, м.

Аднагадовая расліна сямейства злакавых з высокім сцяблом, пакрытым лісцем; род сорга.

|| прым. гааля́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гааля́н, -ну м., бот. гаоля́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гааля́н, ‑у, м.

Від сорга з высокім сцяблом і шырокім лісцем; кітайскае, маньчжурскае проса.

[Ад кіт. кааліянг — высокая трава.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гаоля́н бот. гааля́н, -ну м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)