віць, ую́, уе́ш, уе́; уём, уяце́, ую́ць; віў, віла́, віло́; ві; ві́ты; незак., што.

Вырабляць, скручваючы, сплятаючы або плетучы.

В. вяроўкі.

В. вянкі.

В. гняздо.

◊

З ветру вяроўкі віць (разм., неадабр.) — гаварыць што-н. беспадстаўнае, выдумляць.

|| зак. звіць, саўю́, саўе́ш, саўе́; саўём, саўяце́, саўю́ць; звіў, звіла́, звіло́; зві; звіты.

|| наз. віццё, -я́, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

віць, ую, уеш, уе; уём, уяце, уюць; пр. віў, віла, віло; заг. ві; незак., што.

1. Скручваючы, злучаць у адну стопку. Віць вяроўкі. Віць пугу.

2. Рабіць, сплятаючы з чаго‑н. Віць вянкі. □ [Малашкін:] — Няхай [вераб’і] уюць сабе гнёзды на здароўе, дзе ім падабаецца. Пестрак.

•••

Віць вяроўкі з каго — праяўляць уладу над кім‑н., падпарадкоўваць каго‑н. сваёй волі.

Віць гняздо — уладкоўваць сваё жыццё (пра чалавека).

З ветру вяроўкі віць — гаварыць што‑н. беспадстаўнае, пляткарыць, выдумляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гнездо́ в разн. знач. гняздо́, -да́ ср.;

во́лчье гнездо́ во́ўчае гняздо́;

гнездо́ грибо́в гняздо́ грыбо́ў;

гнездо́ контрреволю́ции гняздо́ контррэвалю́цыі;

пулемётное гнездо́ кулямётнае гняздо́;

слова́ одного́ гнезда́ сло́вы аднаго́ гнязда́;

◊

вить (свить) себе́ гнездо́ віць (звіць) сабе́ гняздо́;

оси́ное гнездо́ асі́нае гняздо́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вить несов.

1. віць;

вить гнездо́ віць гняздо́;

2. (плести) пле́сці;

вить венки́ пле́сці вянкі́;

◊

вить верёвки (из кого-л.) віць вяро́ўкі (з каго-небудзь);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Плясці́ Ілгаць, нагаворваць’ (Шат.; міёр., З нар. сл.), ’плесці што-небудзь’, ’віць гняздо’ (Сл. ПЗБ), плесць плесці (карункі)’ (Бяльк.). Гл. пле́сці ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Масці́ць ’рабіць насціл з дошак, бярвенняў (у мосце, падлозе)’, ’старанна ўкладваць, высцілаць’, ’брукаваць’, ’слаць пасцель’, ’рабіць сядзенне ў возе’, ’віць гняздо’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Мат. Гом.; КЭС, лаг.), ’рабіць кладку’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’рабіць падлогу з грунту (дзёрну, пяску)’ (ТС); масці́цца ’падсядаць’ (Шат., Нас.), ’ладзіцца, рыхтавацца’ (КЭС, лаг.), ’заляцацца’ (ігн., Сл. ПЗБ); масці́шча ’памост’ (красл., Сл. ПЗБ), масці́шчэ ’балотца за дварамі, да якога вялі масты праз ручай’ (Янк. 2), масці́шча, машчы́шча, маставі́шча, мастоўе ’места, дзе быў мост і грэбля’ (слаўг., Яшк.). Укр. мостити(ся), мостище, рус. мостить(ся) ’тс’, ст.-рус. мостити ’насцілаць мост, рабіць гаць, падлогу’, мостище ’месца, дзе быў мост ці гаць’. Да прасл. mostiti. Гл. мост.

*Масці́ць 2, драг. умостэ́тэ, намостэ́тэ ў бо́ке ’накласці грымакоў, адлупцаваць, старанна біць’ (КЭС), мостыты ’знеслаўляць’ (З нар. сл.). Народная этымалогія злучае з масціць, аднак параўн. ст.-грэч. μαστίω ’біць хвастом аб свае бакі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)