Ві́таўт

назоўнік, уласны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. Ві́таўт Ві́таўты
Р. Ві́таўта Ві́таўтаў
Д. Ві́таўту Ві́таўтам
В. Ві́таўта Ві́таўтаў
Т. Ві́таўтам Ві́таўтамі
М. Ві́таўце Ві́таўтах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

багамо́льня, ‑і, ж.

Уст. Памяшканне для малення. Аднакурснік пачаў шаптаць, што касцёл гэты пабудавалі ў 1395 годзе на месцы языч[ніц]кай багамольні жонкі князя Вітаўта. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́зваліць (БРС, Нас., Шат., Касп., Бяльк., Яруш., Шпіл., Грыг.). Рус. вы́зволить, укр. ви́зволити. Ст.-рус. запазычанне з польск. wyzwolić ’зрабіць вольным’. Упершыню фіксуецца ў «Жалаванай грамаце вялікага князя Аляксандра Вітаўта літоўскім жыдам» (1388 г.) (Сразнеўскі, 1, 443). Відавочна, слова першапачаткова было запазычана ў заходнія дыялекты ст.-рус. мовы (Шанскі, 1, В, 224).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трактава́цца, ‑туецца; незак.

1. Быць прадметам абгаварэння, разгляду, тлумачэння чаго‑н. Княжанне Вітаўта трактуецца ў паэме [«Песня пра зубра» М. Гусоўскага] як час гераічных спаборніцтваў, дзе кожны чалавек меў поле для подзвігаў і сцвярджэння сваёй годнасці. У. Калеснік. // Характарызавацца, адлюстроўвацца пэўным чынам. У адрозненне ад аднайменнага рамана ў п’есе Чорнага «Бацькаўшчына» псіхалагічна паглыбляюцца або інакш трактуюцца асобныя вобразы. Луфераў. П’еса, напісаная як драматычная паэма, патрабавала героіка-рамантычнага вырашэння. Так яна і трактавалася рэжысурай. Сяргейчык.

2. Зал. да трактаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прывіле́я ’выключнае права, якім карыстаецца хто-небудзь у адрозненне ад іншых’ (Бяльк., ТСБМ), прывіле́й ’права ўвогуле, якое засноўваецца на пісьмовым дакуменце; прывілея’ (Нас., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Др.-Падб.). Працягвае ст.-бел. привилеи (Грамата Вітаўта 1388 г.), привилей, прывилей, привелей, привилий, привилье, прывилье ’ўрадавы ўказ, прывілея’ (з 1434 г.), якое са ст.-польск. przywilej (1393 г.) < лац. prīvilēgium (Булыка, Лекс. запазыч., 57). Таксама з польскай і іншыя ўсходнеславянскія формы: рус. смал. приви́лье ’павяленне, указ; прывілея’, укр. привіле́й, привиле́й ’прывілея’ (Фасмер, 3, 363; ЕСУМ, 4, 569; Банькоўскі, 2, 954).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́дле1 ’каля; побач’ (Нас., Бяльк.); ст.-бел. по́дле ’каля, пры; з, за, блізка да’, падрабязна пра семантыку і ўжыванне гл. Булахаў, Веснік БДУ, 1973, 61; Груца, БЛ, 10, 64–70. Укр., рус. по́дле ’каля; побач’, польск. podle ’тс’, чэш. podle ’побач, уздоўж’, н.-луж. pódla ’каля, побач’ (пры pódlan ’сусед’), в.-луж. pódla ’тс’. З прасл. *podьlja або *podьlě < *dьlja ’даўжыня’, параўн. польск. podług ’паводле’ ад długi ’доўгі’ (Фасмер, 3, 297; Копечны, ESSJ, 1, 192).

По́дле2, подлі ’паводле; мяркуючы па’ (Нас., Бяльк.); ст.-бел. подле ’па, згодна з, адпаведна з, на падставе чаго-небудзь; у залежнасці ад’, чэш. podle ’тс’, славац. podľa ’па, паводле’. Звычайна разглядаецца як далейшае развіццё семантыкі ад подле ’каля, побач’. Параўн. яшчэ англ. along ’уздоўж, па’ > ’паводле, згодна з’ < long ’доўгі, працяглы’. Аднак, паводле Карскага (1, 352), подля (подлѥ, подлѣ) < *по для, апошняе з дзеля (дѣлꙗ) ’для, дзеля’ (гл. таксама Чарных, 2, 49), параўн. того для ў грамаце Вітаўта XV ст.: того для церковь оскудела.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)