вісю́лька

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вісю́лька вісю́лькі
Р. вісю́лькі вісю́лек
Д. вісю́льцы вісю́лькам
В. вісю́льку вісю́лькі
Т. вісю́лькай
вісю́лькаю
вісю́лькамі
М. вісю́льцы вісю́льках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вісю́лька ж., разг. висю́лька

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вісю́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

Разм. Невялікая вісячая цацка, падвеска для ўпрыгожання чаго‑н. // Замёрзлыя каплі вады, каплі смалы, якія звісаюць, і пад. І згадзіліся ўсе: не вяртацца ж назад! А пад вечар прыціснуў яшчэ і мароз. Аж на пысах у коней — вісюлькі ад слёз. А. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вісюлька ’лядзяш’; ’упрыгожанне ў выглядзе невялікіх падвесак’ (КТС), рус. висулька, висюлька ’тс’, паўн. ’шкляная вісячая завушніца’. Утворана ад вісець (гл.) і суф. ‑ʼуль‑к‑а.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

висю́лька разг. вісю́лька, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ра́сны1 ’ураджайны’ (браг., З нар. сл.; жытк., ЖНС), ’урадлівы, пышны, разгалісты’ (ПСл), ’кусцісты; пышны’ (Мат. Гом.), ’буйны, ураджайны; пышны, густы’ (Ян.). Магчыма, сюды ж ро́сны ’урадлівы, ураджайны’: росные яблокі (ТС). Параўн. укр. рясни́й ’густы, пышны, ураджайны (пра плады)’, рус. дыял. ря́сный ’буйны, урадлівы, вялікі памерам’: рясная вишня, рясные звёзды, ресно́й ’густа пакрыты ягадай’, балг. дыял. рьо̂сан ’багаты, урадлівы’. Трэба думаць, форма ро́сны збліжала з роса́ ’раса’ (гл. раса́1), параўн. ро́сно ’росна’ (ТС), а ра́сны прадстаўляе форму з зацвярдзелым р‑ ад прасл. *ręs‑. Паводле Альшанскага (ЭИРЯ, 9, 139), у выніку зліцця суфікса ‑ьn(ъ) з *ręsaвісюлька’, параўн. ст.-слав. рѧсьнъ, што дало resьn‑yj ’густы’. Гл. Фасмер, 3, 474. Відавочна, звязана з раса́2 (гл.), што выводзіць значэнне ’ўрадлівы’ ад першаснага ’буйна квітнеючы’, ’маючы вялікую колькасць кветак, парасткаў’, ’густа абсыпаны квеццем’, з чым звязваліся спадзяванні на добры ўраджай. Гл. таксама расаваць.

Ра́сны2, ’пышны (пра спадніцу)’ (Мат. Гом.), ра́сный ’рознакаляровы’: пашый мне спадніцу, каб булі расныя брыжы (брагін., Шатал.), ря́сны ’густы, багаты, з мноствам складак’ (Растарг.), параўн. укр. ря́сний ’пра адзенне: з мноствам зборак; шырокі’. Да ра́сны1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)