вірлаво́кі, -ая, -ае.

З вялікімі лупатымі вачамі.

|| наз. вірлаво́касць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вірлаво́кі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вірлаво́кі вірлаво́кая вірлаво́кае вірлаво́кія
Р. вірлаво́кага вірлаво́кай
вірлаво́кае
вірлаво́кага вірлаво́кіх
Д. вірлаво́каму вірлаво́кай вірлаво́каму вірлаво́кім
В. вірлаво́кі (неадуш.)
вірлаво́кага (адуш.)
вірлаво́кую вірлаво́кае вірлаво́кія (неадуш.)
вірлаво́кіх (адуш.)
Т. вірлаво́кім вірлаво́кай
вірлаво́каю
вірлаво́кім вірлаво́кімі
М. вірлаво́кім вірлаво́кай вірлаво́кім вірлаво́кіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вірлаво́кі пучегла́зый, глаза́стый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вірлаво́кі, ‑ая, ‑ае.

З вялікімі лупатымі вачамі. Соўкі, соўкі-савяняты, Вірлавокія блізняты, Яны ўселіся на сук. Хведаровіч. Распяўся кажан у падстрэшшы. Пугач вірлавокі дрэмле. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лупа́ты, -ая, -ае.

Які мае выпучаныя вочы; вірлавокі.

|| наз. лупа́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вірла́ты обл., см. вірлаво́кі

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пучегла́зый разг. вірлаво́кі, лупа́ты, зірка́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вірла́сты, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і вірлавокі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зірка́сты і зірка́ты, -ая, -ае (разм.).

1. З вялікімі вачамі; вірлавокі.

2. З вострым зрокам; зоркі.

|| наз. зірка́стасць, -і, ж. і зірка́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

глаза́стый разг.

1. (пучеглазый) вірлаво́кі;

2. (зоркий) зо́ркі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)