Вінадар (паэт.) ’той, хто дорыць віно’ (КТС, Р. Барадулін). Новаўтворанае складанае слова. Да віно і дарыць (гл.). Параўн. ст.-рус. винодати ’дарэнне віна’ (XII ст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чарэ́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Разм. Чэрпаць, зачэрпваць, набіраць. Чарэпай, шчодры вінадар, Як вока поўны коўш! Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)