віктары́на, -ы, мн. -ы, -ры́н, ж.

Гульня ў адказы на пытанні з розных галін ведаў, звычайна аб’яднаных агульнай тэмай.

Літаратурная в.

Музычная в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

віктары́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. віктары́на віктары́ны
Р. віктары́ны віктары́н
Д. віктары́не віктары́нам
В. віктары́ну віктары́ны
Т. віктары́най
віктары́наю
віктары́намі
М. віктары́не віктары́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

віктары́на ж. виктори́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

віктары́на, ‑ы, ж.

Гульня ў адказы на пытанні з розных галін ведаў. Літаратурная віктарына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Віктары́на ’гульня ў адказы на пытанні з розных галін ведаў’ (БРС, КТС). Укр. віктори́на. Запазычана з рус. викторина ’тс’ < лац. victoria ’перамога’ з памяншальным суфіксам ‑in‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

виктори́на віктары́на, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)