візі́раваць², -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што (спец.).

Навесці (наводзіць) аптычны ці вугламерны прыбор на які-н. пункт.

|| наз. візі́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

візі́раваць¹, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што.

Паставіць (ставіць) візу на чым-н.

В. праект пастановы.

|| зак. завізі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны.

|| наз. візі́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

візі́раваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. візі́рую візі́руем
2-я ас. візі́руеш візі́руеце
3-я ас. візі́руе візі́руюць
Прошлы час
м. візі́раваў візі́равалі
ж. візі́равала
н. візі́равала
Загадны лад
2-я ас. візі́руй візі́руйце
Дзеепрыслоўе
цяп. час візі́руючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

візі́раваць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. візі́рую візі́руем
2-я ас. візі́руеш візі́руеце
3-я ас. візі́руе візі́руюць
Прошлы час
м. візі́раваў візі́равалі
ж. візі́равала
н. візі́равала
Загадны лад
2-я ас. візі́руй візі́руйце
Дзеепрыслоўе
прош. час візі́раваўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

візі́раваць I несов. (ставить визу) визи́ровать

візі́раваць II несов. (направлять линию зрения) визи́ровать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

візі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Навесці (наводзіць) аптычны ці вугламерны прыбор на які‑н. пункт. Васіль схіліўся над тэадалітам, амаль накрыўшы яго капой сваіх доўгіх валасоў, і візіруе лінію ў напрамку водападзелу. Дуброўскі.

[Ням. visieren.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завізі́раваць гл. візіраваць¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

візі́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да візіраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

візі́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. візіраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

візі́раваны визи́рованный; см. візі́раваць I

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)