вячэ́раць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Есці вячэру.

Час в.

|| зак. павячэ́раць, -аю, -аеш, -ае.

Прынесці в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вячэ́раць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. вячэ́раю вячэ́раем
2-я ас. вячэ́раеш вячэ́раеце
3-я ас. вячэ́рае вячэ́раюць
Прошлы час
м. вячэ́раў вячэ́ралі
ж. вячэ́рала
н. вячэ́рала
Загадны лад
2-я ас. вячэ́рай вячэ́райце
Дзеепрыслоўе
цяп. час вячэ́раючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вячэ́раць несов. у́жинать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вячэ́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Спажываць ежу вечарам. Звечарэла. Сям’я вячэраць села. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вячэ́раць (Байк. і Некр., Бесар., БРС, Бяльк., Булг., Гарэц., Грыг., Касп., КТС, КЭС, лаг., Мядзв., Нас., Шат., Шэйн). Укр. вечеряти, рус. вечерять (падрабязней аб распаўсюджанні на рус. тэрыторыі гл. Герд., Бел.-рус. ізал., 31), польск. wieczerzać, памор. v́ečěřac, в.-луж. wječerjeć, н.-луж. wjacerjaś, чэш. večeřeti, славац. večerať, серб.-харв. вѐчерати, славен. večę̑rjati, макед. вечера, балг. вече́рям ’тс’. Праславянскі дзеяслоў ад večerja; гл. вячэра. Параўн. яшчэ рус. ужинать, завтракать як аналагічныя ўтварэнні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

павячэ́раць гл. вячэраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сухама́, прысл.

Без вадкай і гарачай стравы.

Вячэраць с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

у́жинать несов. вячэ́раць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трапе́знічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

У манастыры — абедаць, вячэраць. // Уст. і кніжн. Наогул абедаць, вячэраць, а таксама баляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

давячэ́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Закончыць вячэраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)