вяно́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вяно́к вянкі́
Р. вянка́ вянко́ў
Д. вянку́ вянка́м
В. вяно́к вянкі́
Т. вянко́м вянка́мі
М. вянку́ вянка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вяно́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м.

1. Сплеценыя ў кружок лісты, кветкі.

В. з валошак.

Лаўровы в.

2. Тое, што і вянец (у 5 знач.).

3. Тое, што і нізка¹, вязка (у 2 знач.).

В. грыбоў.

|| памянш. вяно́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м. (да 1 знач.).

|| прым. вяно́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вяно́к I, -нка́ м.

1. (украшение из цветов или ветвей) вено́к;

2. (корона, драгоценный головной убор) вене́ц;

3. (нанизанные на что-л. предметы) ни́зка ж., плеть ж.;

цярно́вы в. — терно́вый вене́ц

вяно́к II, -нка́ м. (ряд брёвен в срубе) вене́ц

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вяно́к, ‑нка, м.

1. Упрыгожанне з кветак або галінак, сплеценых у кружок. Дзеці на сенажаці рвуць кветкі і ўюць вянкі. Пестрак.

2. Рад бярвенняў зруба. Стаяла некалькі зрубаў. На некаторых былі ўжо кроквы і латы, некаторыя былі даведзены толькі да верхніх вянкоў. Чорны. Вянок за вянком вырастаў зруб новай Тарэнтавай хаты. Галавач.

3. Тое, што і нізка ​1. Вянок грыбоў.

•••

Вянок санетаў — твор з пятнаццаці санетаў, звязаных паміж сабою так, што апошні радок аднаго санета паўтараецца ў першым радку наступнага, а пятнаццаты санет складаецца з першых радкоў усіх папярэдніх чатырнаццаці санетаў.

Гарохавы вянок — адмова ў каханні.

Лаўровы вяноквянок з лісця лаўру як сімвал перамогі, узнагароды, трыумфу, што прысуджваецца, падносіцца пераможцам у спартыўных спаборніцтвах, артыстам і пад.

Цярновы вянок — сімвал мучэння, пакут (з евангельскага сказання пра калючы цярновы вянок, надзеты на Ісуса Хрыста перад яго распяццем на крыжы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вяно́квянок’ (Сцяшк. МГ); ’кутас у поясе’ (Шатал.); ’нізка цыбулі’ (Сцяшк. МГ, Шатал.). Слав. *věnъkъ да *viti ’віць’. Першапачаткова ’сплеценае’. Аб этымалогіі ўсёй групы слоў гл. ве́нік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вено́к вяно́к, -нка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вяно́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

1. гл. вянок.

2. Частка кветкі, якая складаецца з пялёсткаў; венчык (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цёрн, -у, м.

Калючы куст або дрэва сямейства ружакветных, а таксама дробныя чорна-сінія, з шызым налётам плады гэтай расліны, якія маюць даўкі смак.

|| прым. цярно́вы, -ая, -ае.

Ц. куст.

Цярновы вянок — сімвал мучэння, пакут (калючы цярновы вянок быў надзеты на Ісуса Хрыста перад распяццем на крыжы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

терно́вый цярно́вы;

терно́вый вене́ц цярно́вы вяно́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзераза́, -ы́, ж.

Травяністая споравая расліна сямейства дзеразовых з паўзучым сцяблом.

|| прым. дзеразо́вы, -ая, -ае.

Д. вянок.

Сямейства дзеразовых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)