вялі́зарны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вялі́зарны вялі́зарная вялі́зарнае вялі́зарныя
Р. вялі́зарнага вялі́зарнай
вялі́зарнае
вялі́зарнага вялі́зарных
Д. вялі́зарнаму вялі́зарнай вялі́зарнаму вялі́зарным
В. вялі́зарны (неадуш.)
вялі́зарнага (адуш.)
вялі́зарную вялі́зарнае вялі́зарныя (неадуш.)
вялі́зарных (адуш.)
Т. вялі́зарным вялі́зарнай
вялі́зарнаю
вялі́зарным вялі́зарнымі
М. вялі́зарным вялі́зарнай вялі́зарным вялі́зарных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вялі́зарны, см. веліза́рны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вялі́зарны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і велізарны. Вакол яго [лектара] вясёла Красуюцца з цаглін — Вялізарная школа, Прасторны магазін. Броўка. У кутку грамоздна асеў вялізарны нязграбны ложак з грудам падушак. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

веліза́рны і вялі́зарны, ‑ая, ‑ае.

1. Надзвычай вялікага памеру; вялізны. Велізарны (вялізарны) гмах. Велізарныя (вялізарныя) масівы балот. // Шматлікі. Велізарнае (велізарнае) войска.

2. перан. Вельмі значны па сваёй сіле, размаху, уплыве; вялізны. Велізарны (вялізарны) выбух, энтузіязм, поспех. Велізарны (вялізарны) попыт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пребольшу́щий прост. веліза́рны, вялі́зарны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грома́дный велічэ́зны, веліза́рны, вялі́зарны, вялі́зны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

преогро́мный разг. веліза́рны, вялі́зарны, веліза́рнейшы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

большу́щий прост. веліза́рны, вялі́зарны, вялі́зны, вялі́зазны, велічэ́зны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вялі́кі (БРС, Касп., Бяльк.). Шмат вытворных з рознымі суфіксамі: вялі́зны, вялі́зазны (Шат.), вялі́зарны ’тс’ (Шат.). Ст.-рус., ст.-слав. великъ, рус. вели́кий, укр. вели́кий, чэш. veliký, velký, польск. wielki, балг. вели́к, серб.-харв. ве̏лак і г. д. Прасл. *velikъ, а гэта ад прасл. *velьjь ’тс’. Этымалогія ўсёй групы слоў не вельмі ясная, ёсць многа версій. Агляд гл. Фасмер, 1, 289.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

подавля́ющий

1. прич. які́ (што) ду́шыць; які́ (што) падаўля́е; які́ (што) заглуша́е, які́ (што) прыглуша́е; які́ (што) прыгнята́е; які (што) ашаламля́е; які́ (што) агало́мшвае; які́ (што) (намно́га) пераважа́е; см. подавля́ть;

2. прил. (удручающий) гняту́чы, ашаламля́льны;

3. прил. (преобладающий) перава́жны; (огромный) вялі́зны, веліза́рны, вялі́зарны;

подавля́ющее большинство́ перава́жная бо́льшасць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)