вышы́нны, -ая, -ае.

1. Які праводзіцца, ажыццяўляецца на вялікай вышыні (у 2 знач.).

В. палёт.

2. Пра архітэктурныя збудаванні: вельмі высокі, шматпавярховы.

В. будынак.

Вышыннае будаўніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вышы́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вышы́нны вышы́нная вышы́ннае вышы́нныя
Р. вышы́ннага вышы́ннай
вышы́ннае
вышы́ннага вышы́нных
Д. вышы́ннаму вышы́ннай вышы́ннаму вышы́нным
В. вышы́нны (неадуш.)
вышы́ннага (адуш.)
вышы́нную вышы́ннае вышы́нныя (неадуш.)
вышы́нных (адуш.)
Т. вышы́нным вышы́ннай
вышы́ннаю
вышы́нным вышы́ннымі
М. вышы́нным вышы́ннай вышы́нным вышы́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вышы́нны в разн. знач. высо́тный;

в. буды́нак — высо́тное зда́ние;

в. палёт — высо́тный полёт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вышы́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вышыні (у 1–3 знач.). Вышынны пояс расліннасці. Вышынны будынак. Вышынная хвароба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

высо́тный вышы́нны;

высо́тное зда́ние вышы́нны буды́нак;

высо́тный полёт вышы́нны палёт.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Небаскробвышынны будынак’ (БРС, ТСБМ). Калька з рус. небоскреб (Крукоўскі, Уплыў, 129), што ў сваю чаргу з англ. skyscraper ’тс’ (Фасмер, 3, 53); параўн. таксама хмарочос ’тс’ (Караткевіч) з укр. хмарочос (калька з ням. Wolkenkratzer).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гмах, ‑у, м.

Вялікі вышынны будынак. Я ў сталіцы ізноў Сярод гмахаў-дамоў, Што здзіўляюць красой небывалай. Журба. Высокі клён, Але і ён — Па пояс дому-гмаху. Макаль. // перан. Увогуле пра што‑н. вялікае, велічнае. Дуб і сосны — векавыя гмахі, Не баяцца бур і навальніц. Пысін. Грамада — вялікі гмах: Адзін ляжа, сто ідзе, А хто ж роўны грамадзе?! Купала.

[Польск. gmach з ням.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)