*Вы́чавіць, вычавіті ’выціснуць’ (Шатал.). Запазычанне з укр. ви́чавити ’тс’, дзе хутчэй за ўсё гукапераймальнае, як рус. чавкать.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́чаўкі ’мякаць гарбуза’ (Шатал.). Ад вычавіць (гл.) з суф. ‑к‑.