выцэ́джваць гл. выцадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выцэ́джваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выцэ́джваю выцэ́джваем
2-я ас. выцэ́джваеш выцэ́джваеце
3-я ас. выцэ́джвае выцэ́джваюць
Прошлы час
м. выцэ́джваў выцэ́джвалі
ж. выцэ́джвала
н. выцэ́джвала
Загадны лад
2-я ас. выцэ́джвай выцэ́джвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час выцэ́джваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

выцэ́джваць несов., в разн. знач. выце́живать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выцэ́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выцадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́цадзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.

Цэдзячы, выліць.

В. піва з бочкі.

|| незак. выцэ́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выце́живать несов. выцэ́джваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выцэ́джвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да выцэджваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выцэ́джванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выцэджваць — выцадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даі́ць, даю́, до́іш, до́іць; до́ены; незак.

1. Выцэджваць малако з вымя.

Д. кароў.

2. перан. Настойліва вымагаць у каго-н. сродкі і інш. (разм.).

|| зак. падаі́ць, -даю́, -до́іш, -до́іць; -до́ены.

|| наз. дае́нне, -я, н. і до́йка, -і, ДМ до́йцы, ж. (да 1 знач.).

|| прым. даі́льны, -ая, -ае.

Даільная ўстаноўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даі́ць, даю, доіш, доіць; заг. даі; незак., каго.

1. Выцэджваць малако з вымя. Мы зачыняліся ў хляве, я трымаў лямпу, а мама даіла карову. Брыль.

2. перан. Разм. Бессаромна вымагаць, браць сабе чые‑н. сродкі. [У Кацярыны] кватэра свая, і, як ні кажы, не першы год доіць буфет. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)