вытво́рца, -ы, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто вырабляе, стварае матэрыяльныя каштоўнасці.

Вытворцы прамысловых тавараў.

Завод-в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вытво́рца

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вытво́рца вытво́рцы
Р. вытво́рцы вытво́рцаў
Д. вытво́рцу вытво́рцам
В. вытво́рцу вытво́рцаў
Т. вытво́рцам вытво́рцамі
М. вытво́рцу вытво́рцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вытво́рца, -цы м., эк. производи́тель;

дро́бныя ~цы — ме́лкие производи́тели

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вытво́рца, ‑а, м.

Той, хто вырабляе, стварае матэрыяльныя каштоўнасці. Вытворцы збожжа. Вытворцы прамысловых тавараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

изготови́тель вырабля́льнік, -ка м.; вытво́рца, -цы м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вінаро́бвытворца віна’ (КТС, БРС). Утворана, паводле калькі, з рус. винодел пры наяўнасці ўкр. винороб ’тс’. Сюды ж вінаробны, вінаробчы, вінаробства (КТС, БРС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дро́бны, -ая, -ае.

1. Невялікі па велічыні, памеры, вартасці.

Дробная жывёла.

Д. почырк.

Дробныя грошы.

2. Які складаецца з невялікіх па велічыні аднародных часцінак.

Д. дождж.

Д. пясок.

3. Невялікі, маламоцны і малазначны ў эканамічных і грамадскіх адносінах.

Дробная гаспадарка.

Д. вытворца.

4. Неістотны, які не мае вялікага значэння.

Дробныя факты.

5. перан. Мізэрны, нікчэмны, нізкі.

Дробныя інтарэсы.

Дробная душа.

|| наз. дро́бнасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

производи́тель

1. эк. вытво́рца, -цы м.;

ме́лкие производи́тели дро́бныя вытво́рцы;

2. (исполнитель работ) выкана́вец, -на́ўца м., выкана́ўца, -цы м.;

3. (создатель) тварэ́ц, -рца́ м., ствара́льнік, -ка м., вытво́рца, -цы м.; (изготовитель) вырабля́льнік, -ка м.;

4. (самец) с.-х. вытво́рнік, -ка м.;

жеребе́ц-производи́тель жарабе́ц-вытво́рнік.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вытво́рнік (БРС). Ад вытварыць, тварыць. Калька рус. производи́тель (Крукоўскі, Уплыў, 121). Калькамі Крукоўскі (там жа) лічыць і іншыя дэрываты ад гэтага кораня: вытво́рца, вытво́рчасць, вытво́рчы. Але ў апошнім выпадку практычна нельга размежаваць калькі і магчымыя запазычанні, адпаведна калькі, з польскай мовы; параўн. польск. wytwórczy, wytwórca, wytwórczość.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паэт ’аўтар вершаваных твораў’ (ТСБМ). З рус. мовы (магчыма, у XX ст.), у якой слова поэт праз франц. poète ці ням. Poet паходзіць з лац. poēta < ст.-грэч. ποιητήςвытворца, стваральнік, складальнік (вершаў)’. Аднак ст.-бел. поета, поэта ’паэт’ (1540) — праз ст.-польск. poeta з лац. poēta (Булыка, Лекс. запазыч., 159).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)