вы́таркнуць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́таркну вы́таркнем
2-я ас. вы́таркнеш вы́таркнеце
3-я ас. вы́таркне вы́таркнуць
Прошлы час
м. вы́таркнуў вы́таркнулі
ж. вы́таркнула
н. вы́таркнула
Загадны лад
2-я ас. вы́таркні вы́таркніце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́таркнуўшы

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́таркнуць сов. вы́ступить, вы́даться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́таркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Тое, што і вытыркнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́тыркнуць сов., см. вы́таркнуць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вытарка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вытаркнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́таркнуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вытаркнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Со́ўпацца, со́впатысь ‘сноўдацца, совацца’, совпну́тысь ‘таркануцца, усунуцца’ (Сл. Брэс.), со́впатыся ‘соўгацца, таптацца’ (пін., Нар. лекс.). Укр. палес. со́впатис ‘цягнуцца па снезе або балоце’, совпну́ти ‘торкнуць’, перан. ‘папракнуць’, совпну́тысь ‘торкнуцца, штурхнуцца’. Анікін (Этимология–1982, 67) узнаўляе прасл. *sъlpati sę, *sъlpnǫti (sę) на аснове семантычнага паралелізму польск. wytknąć (język, palec) ‘вытаркнуць (язык)’ і wysalapić (język) як сіноніма гэтага выразу; далей гл. салупаць. Менш пераканаўча ЕСУМ (5, 343), дзе мяркуецца аб кантамінацыі со́вати або совгати і човпти ‘чаўпці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́даться

1. (образовать выпуклость) вы́дацца, вы́таркнуць, вы́пнуцца, вы́пукліцца;

2. (выделиться) вы́значыцца;

3. разг. (случиться, оказаться) вы́пасці; вы́дацца, вы́дарыцца; нада́рыцца; (найтись) знайсці́ся;

вы́дался со́лнечный денёк вы́паў (вы́даўся) со́нечны дзянёк;

вы́далось не́сколько часо́в свобо́дного вре́мени вы́дарылася (знайшло́ся) не́калькі гадзі́н во́льнага ча́су;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)