высі́львацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. высі́льваюся высі́льваемся
2-я ас. высі́льваешся высі́льваецеся
3-я ас. высі́льваецца высі́льваюцца
Прошлы час
м. высі́льваўся высі́льваліся
ж. высі́львалася
н. высі́львалася
Загадны лад
2-я ас. высі́львайся высі́львайцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час высі́льваючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

высі́львацца несов.

1. оскудева́ть, истоща́ться;

2. теря́ть кре́пость;

1, 2 см. вы́сіліцца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

высі́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да высіліцца.

2. перан. Намагацца. Таго месца, дзе схаваў грошы, не было. Не было, як ні высільваўся, як ні намагаўся Базыль яго ўбачыць. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́сіліцца, -люся, -лішся, -ліцца; зак.

1. Дайсці да страты сіл; знясіліцца.

В. на цяжкай рабоце.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць неўрадлівым, спустошыцца (пра глебу; разм.).

Зямля высілілася.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Страціць моц (пра віно, хрэн і пад.; разм.).

|| незак. высі́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. высі́льванне, -я, н. і высіле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

высі́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. высільвацца — высіліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

высі́льванне ср.

1. оскуде́ние, истоще́ние;

2. поте́ря кре́пости; см. высі́львацца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выпа́хиваться

1. (истощаться пахотой) спусто́швацца, высі́львацца;

2. (извлекаться, добываться из земли паханием) выво́рвацца; см. вы́пахаться;

3. страд. спусто́швацца, высі́львацца; выво́рвацца; см. выпа́хивать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

оскудева́ть несов.

1. (беднеть) бядне́ць;

2. (терять силу, плодородие) высі́львацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Крапцава́ццавысільвацца, напружвацца’ (Сцяшк. Сл.). Да крэпкі (гл.). Непасрэдна да верагоднага *крапец. Параўн. малец (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 100).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

змары́цца, змаруся, зморышся, зморыцца; зак.

Адчуць знямогу, стомленасць; знясіліцца, стаміцца. Відаць, ішоў .. [дзядок] .. здалёку, бо змарыўся і цяжка дыхаў, шукаючы вачамі вольнага месца. Якімовіч. Галоўнае пры касьбе — не спяшацца, не высільвацца, каб не змарыцца да пары. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)