высь, -і, ж.

Прастора, якая знаходзіцца высока над зямлёй.

У завоблачную в.

Горныя высі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́сь

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. вы́сь
Р. вы́сі
Д. вы́сі
В. вы́сь
Т. вы́ссю
М. вы́сі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

высь ж. высь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

высь

1. вышыня́, -ні ж., высь, род. вы́сі ж.;

2. выси мн. (вершины гор) вяршы́ні, род. вяршы́нь;

го́рные выси го́рныя вяршы́ні.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

высь, ‑і, ж.

Прастора, якая знаходзіцца высока над зямлёй; вышыня. Я чую гул. У высях недзе Ракоча, кружыць самалёт. Колас. Арол чорны ўецца ў высі, Крыл[а]мі махае. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паднябе́ссе, -я, н.

Нябесная высь.

Бусел лунае ў паднябессі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́сіць

‘павышаць, узнімаць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. вы́шу вы́сім
2-я ас. вы́сіш вы́сіце
3-я ас. вы́сіць вы́сяць
Прошлы час
м. вы́сіў вы́сілі
ж. вы́сіла
н. вы́сіла
Загадны лад
2-я ас. вы́сь вы́сьце
Дзеепрыслоўе
цяп. час вы́сячы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

надхма́р’е ср. зао́блачная высь; поднебе́сье;

луна́ць у ~р’і — вита́ть в облака́х

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паднябе́ссе, ‑я, н.

Нябесная высь. Угары ў паднябессі, асветленыя месяцам, непрыкметна праплывалі кавалкі хмар. Галавач. Водарам антонавак прапах Дол сівы ажно да паднябесся. І. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

святля́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Не зусім светлы, светлаваты. Час, мабыць, мінаў за поўнач — маладзічок узлез у самую высь неба і ціха бліскаў там, завалочаны святлявым мроівам. Быкаў.

2. З светларусымі валасамі. Другі быў яшчэ шырэйшы ў плячах і ростам вышэйшы, а дабрадушным тварам, з вялікай святляваю галавою. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)