вы́стаўка, -і, ДМ -таўцы, мн. -і, -тавак, ж.

Сукупнасць прадметаў, размешчаных дзе-н. для агляду, а таксама месца, дзе яны сабраны.

Сельскагаспадарчая в.

В. карцін.

В.-продаж (з прадажай экспанатаў).

|| прым. вы́ставачны, -ая, -ае.

Выставачная зала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вы́стаўка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Вы́стаўка
Р. Вы́стаўкі
Д. Вы́стаўцы
В. Вы́стаўку
Т. Вы́стаўкай
Вы́стаўкаю
М. Вы́стаўцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вы́стаўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вы́стаўка вы́стаўкі
Р. вы́стаўкі вы́ставак
Д. вы́стаўцы вы́стаўкам
В. вы́стаўку вы́стаўкі
Т. вы́стаўкай
вы́стаўкаю
вы́стаўкамі
М. вы́стаўцы вы́стаўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вы́стаўка ж. вы́ставка;

маста́цкая в. — худо́жественная вы́ставка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́стаўка, ‑і, ДМ ‑таўцы; Р мн. ‑тавак; ж.

Сукупнасць прадметаў, выстаўленых для агляду. Выстаўка дасягненняў народнай гаспадаркі. Сельскагаспадарчая выстаўка. Мастацкая выстаўка. // Месца, дзе выстаўлены такія прадметы. Пабыць на выстаўцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́стаўка1 (БРС). Запазычанне з рус. выставка ’тс’ (Гіст. мовы, 2, 144).

Вы́стаўка2 (выстовка, вустоўка, вустовка) ’гестка, устаўка’ (Шатал.). Ад выставіць (гл. ставіць) з дапамогай суф. ‑к‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́стаўка-про́даж

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. вы́стаўка-про́даж
Р. вы́стаўкі-про́дажу
Д. вы́стаўцы-про́дажу
В. вы́стаўку-про́даж
Т. вы́стаўкай-про́дажам
вы́стаўкаю-про́дажам
М. вы́стаўцы-про́дажы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вы́стаўка-про́даж (род. вы́стаўкі-про́дажу) ж. вы́ставка-прода́жа

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хай-тэ́к-вы́стаўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. хай-тэ́к-вы́стаўка хай-тэ́к-вы́стаўкі
Р. хай-тэ́к-вы́стаўкі хай-тэ́к-вы́ставак
Д. хай-тэ́к-вы́стаўцы хай-тэ́к-вы́стаўкам
В. хай-тэ́к-вы́стаўку хай-тэ́к-вы́стаўкі
Т. хай-тэ́к-вы́стаўкай
хай-тэ́к-вы́стаўкаю
хай-тэ́к-вы́стаўкамі
М. хай-тэ́к-вы́стаўцы хай-тэ́к-вы́стаўках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вы́стаўка-про́даж, выстаўкі-продажу, ж.

Выстаўка, на якой праводзіцца продаж экспануемых тавараў, вырабаў і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)