перадзві́жнік, -а, мн. -і, -аў м.

Перадавы, дэмакратычна настроены мастак-рэаліст другой паловы 19 ст. ў Расіі, удзельнік перасовачных мастацкіх выставак.

|| прым. перадзві́жніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́стаўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вы́стаўка вы́стаўкі
Р. вы́стаўкі вы́ставак
Д. вы́стаўцы вы́стаўкам
В. вы́стаўку вы́стаўкі
Т. вы́стаўкай
вы́стаўкаю
вы́стаўкамі
М. вы́стаўцы вы́стаўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перадзві́жнік, ‑а, м.

Перадавы, дэмакратычна настроены мастак-рэаліст другой паловы XIX ст. у Расіі, удзельнік перасовачных мастацкіх выставак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хай-тэ́к-вы́стаўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. хай-тэ́к-вы́стаўка хай-тэ́к-вы́стаўкі
Р. хай-тэ́к-вы́стаўкі хай-тэ́к-вы́ставак
Д. хай-тэ́к-вы́стаўцы хай-тэ́к-вы́стаўкам
В. хай-тэ́к-вы́стаўку хай-тэ́к-вы́стаўкі
Т. хай-тэ́к-вы́стаўкай
хай-тэ́к-вы́стаўкаю
хай-тэ́к-вы́стаўкамі
М. хай-тэ́к-вы́стаўцы хай-тэ́к-вы́стаўках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

студы́ец, ‑дыйца, м.

Вучань студыі (у 2 знач.). Шматлікія дыспуты, гарачыя спрэчкі, прагляды і абмеркаванні розных спектакляў, выставак і карцінных галерэй і музеяў — усё гэта павышала культурны і прафесіянальны ўзровень студыйцаў. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сусве́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сусвету (у 1 знач.). Сусветная прастора.

2. Які мае адносіны да зямнога шэра; ахоплівае зямны шар, усе народы зямлі. Сусветная вайна. Сусветны рынак. Сусветная цывілізацыя. □ Загрымелі воплескі, пачуліся выгукі: «Няхай жыве сусветная рэвалюцыя!» Гурскі. Тут [у Афрыцы] сканцэнтравана 40 працэнтаў усіх сусветных гідраэнергетычных рэсурсаў. Філімонаў. // Які мае адносіны да розных краін свету. Сусветны кангрэс барацьбітоў за мір. □ На адной з сусветных выставак канца мінулага стагоддзя дэманстраваўся «Дом будучага». «Маладосць». // Які мае значэнне для людзей усяго свету; вядомы ўсяму свету, праслаўлены. Не кожны можа пахваліцца, што слухаў лекцыі і здаваў экзамены па фізіялогіі вучонаму з сусветным імем — Паўлаву. «Беларусь».

•••

Сусветная сістэма сацыялізма гл. сістэма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)