вы́спацца, -плюся, -пішся, -піцца; зак.

Праспаўшы доўга, добра адпачыць.

|| незак. высыпа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́спацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́сплюся вы́спімся
2-я ас. вы́спішся вы́спіцеся
3-я ас. вы́спіцца вы́спяцца
Прошлы час
м. вы́спаўся вы́спаліся
ж. вы́спалася
н. вы́спалася
Загадны лад
2-я ас. вы́спіся вы́спіцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́спаўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́спацца сов. вы́спаться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́спацца, ‑сплюся, ‑спішся, ‑спіцца; зак.

Сплючы, адпачыць. Выспацца да ўсходу сонца. Добра выспацца. // Паспаць уволю; адаспацца. Была нядзеля, тэрміновай работы не было, і.. [Маша] вырашыла выспацца за ўсе тры начы. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

высыпа́цца² гл. выспацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́спаться сов. вы́спацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усма́к, прысл. (разм.).

1. Са смакам, з апетытам.

У. пад’елі.

2. Да поўнага задавальнення.

Выспацца ў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадсыпа́цца², 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Адаспацца, выспацца — пра ўсіх, многіх.

П. пасля дарогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павысыпа́цца², 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Выспацца — пра ўсіх, многіх.

Дзеці ўжо павысыпаліся, гамоняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адаспа́цца, -плю́ся, -пі́шся, -пі́цца; -пімся, -піце́ся, -пя́цца; -піся; зак.

Выспацца пасля недасыпання; аднавіць сілы працяглым сном, адпачыць.

А. як належыць.

|| незак. адсыпа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)