вы́служыцца, -жуся, -жышся, -жыцца; зак.

Прыслужваючы, дабіцца чыёй-н. прыхільнасці.

В. перад начальствам.

|| незак. выслу́жвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́служыцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́служуся вы́служымся
2-я ас. вы́служышся вы́служыцеся
3-я ас. вы́служыцца вы́служацца
Прошлы час
м. вы́служыўся вы́служыліся
ж. вы́служылася
н. вы́служылася
Загадны лад
2-я ас. вы́служыся вы́служыцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́служыўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́служыцца сов. вы́служиться;

в. пе́рад нача́льствам — вы́служиться пе́ред нача́льством

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́служыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

Прыслужваючы, дабіцца чыёй‑н. прыхільнасці. [Ананнеў:] — Гэтыя людзі зусім шчыра, не з жадання выслужыцца, а імкнучыся дапамагчы будоўлі, далі некалькі сот тэхнічных прапаноў. Галавач. Хоць дакументы ў падпальшчыкаў і былі спраўныя, але ўсякае магло здарыцца. Паліцаі ж, як сабакі, унюхваюць, каб выслужыцца. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́служиться вы́служыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выслу́жвацца несов., возвр., страд. выслу́живаться; см. вы́служыцца, выслу́жваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паслуга́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (пагард.).

Той, хто імкнецца выслужыцца перад кім-н., саўдзельнік у чым-н.

|| ж. паслуга́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выслу́жванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выслужваць — выслужыць, выслужвацца — выслужыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́скачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, м. і ж. (разм.).

Чалавек, які, жадаючы выслужыцца, паказаць сябе, ва ўсё ўмешваецца, які заняў прыметнае грамадскае становішча не па заслугах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выслу́жвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выслужыцца.

2. Зал. да выслужваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)