вы́скрабці, -бу, -беш, -бе; -бі; -бены; зак., што.

Скрабучы, ачысціць або выдаліць.

В. патэльню.

В. рэшткі кашы з каструлі.

|| незак. выскраба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і выскрэ́бваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́скрабці

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́скрабу вы́скрабем
2-я ас. вы́скрабеш вы́скрабеце
3-я ас. вы́скрабе вы́скрабуць
Прошлы час
м. вы́скраб вы́скраблі
ж. вы́скрабла
н. вы́скрабла
Загадны лад
2-я ас. вы́скрабі вы́скрабіце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́скрабшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́скрабці сов.

1. (острым инструментом) вы́скоблить;

2. вы́скрести;

в. ка́шу з гаршка́ — вы́скрести ка́шу из горшка́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́скрабці, ‑бу, ‑беш, ‑бе; зак., што.

1. Скрабучы што‑н., зрабіць чыстым, гладкім. Дома жанчына выскрабла падлогу і столь, памыла вокны. Хадановіч. [Дзеці] так выскраблі дзеркачамі двор і вуліцу, што было хоць каціся. Васілевіч.

2. Дастаць, выдаліць што‑н. выскрабаннем. Выскрабці рэшткі кашы з гаршка. □ Сяргей Карпавіч выскраб з люлькі попел, начыніў яе свежым тытунём і закурыў. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыскраба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Выскрабці ўсё, многае, выскрабці што‑н. у многіх месцах. Павыскрабаць кашу з гаршка. Павыскрабаць плямы на сценах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́скоблить сов. вы́скрабці, мног. павыскраба́ць, павыскрэ́бваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выскраба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выскрабці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выскрэ́бваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выскрабці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́скрести сов., разг. вы́скрабці, мног. павыскраба́ць, павыскрэ́бваць;

вы́скрести ка́шу из горшка́ вы́скрабці ка́шу з гаршка́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́скрабены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выскрабці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)