вы́садзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак.

Выйсці з экіпажа, вагона, судна і пад., прыбыўшы куды-н.

В. з карабля на бераг.

|| незак. выса́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. вы́садка, -і, ДМ -дцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́садзіцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́саджуся вы́садзімся
2-я ас. вы́садзішся вы́садзіцеся
3-я ас. вы́садзіцца вы́садзяцца
Прошлы час
м. вы́садзіўся вы́садзіліся
ж. вы́садзілася
н. вы́садзілася
Загадны лад
2-я ас. вы́садзіся вы́садзіцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́садзіўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́садзіцца сов. вы́садиться;

дэса́нт ~дзіўся на во́страве — деса́нт вы́садился на о́строве

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́садзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

Сысці на зямлю (з судна, вагона, аўтамашыны і пад.). Высадзіцца з карабля на бераг. Пасажыры высадзіліся з аўтобуса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́садиться вы́садзіцца, мног. павыса́джвацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́грузіцца, -ружуся, -рузішся, -рузіцца; зак.

Высадзіцца адкуль-н. з грузам.

Вайсковая часць выгрузілася з поезда.

|| незак. выгружа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павыса́джвацца, ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Высадзіцца — пра ўсіх, многіх. Пасажыры павысаджваліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэсантава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак. і незак.

Высадзіцца (высаджвацца) у якасці дэсанта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выса́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да высадзіцца.

2. Зал. да высаджваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́грузіцца, ‑гружуся, ‑грузішся, ‑грузіцца; зак.

Высадзіцца адкуль‑н. з грузам. Яшчэ ўночы часць выгрузілася з цягніка і стала на колы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)