Вы́ркаць ’пярэчыць, спрачацца’ (Шпіл.). Рус. дыял. вы́ркать ’лаяцца, бурчаць; стукаць, грукаць дзвярамі’. З vъrkati. Параўн. рус. ворчаць, воркотать, польск. warczeć (поруч з wyrczeć), warkać ’бурчаць’, чэш. vrkati, славац. vrkati, славен. vŕkati. Гукаперайманне (Махэк₂, 700; Фасмер, 1, 356).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́ркаць ’бурчаць, грукацець’, ’гыркаць, сварыцца, злосна адказваць’ (КСТ). Гл. вурча́ць, вы́ркаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)