вы́раўняць, -яю, -яеш, -яе; -яны; зак., што.

1. Тое, што і выраўнаваць.

2. Разагнуць, выпрастаць.

В. плечы.

3. Зрабіць прамым.

В. шарэнгу.

В. рэчышча.

|| незак. выро́ўніваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́раўняць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́раўняю вы́раўняем
2-я ас. вы́раўняеш вы́раўняеце
3-я ас. вы́раўняе вы́раўняюць
Прошлы час
м. вы́раўняў вы́раўнялі
ж. вы́раўняла
н. вы́раўняла
Загадны лад
2-я ас. вы́раўняй вы́раўняйце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́раўняўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́раўняць сов., см. вы́раўнаваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́раўняць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

1. Тое, што і выраўнаваць. Выраўняць палатно дарогі. Выраўняць умяціны.

2. Разагнуць, выпрастаць. Выраўняць плечы.

3. Зрабіць прамым. Выраўняць шарэнгу. Выраўняць рэчышча.

4. Вярнуць што‑н. з нахіленага ў гарызантальнае ці вертыкальнае становішча. Выраўняць самалёт. □ Машыну павяло ўбок, на сосны. Ён паспеў крута выраўняць яе. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выро́ўніваць гл. выраўняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

испрями́ть сов., разг. вы́раўнаваць, вы́раўняць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выро́ўніваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выраўняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выро́ўніванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выроўніваць — выраўняць і выроўнівацца — выраўняцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абраўнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

Зрабіць роўным, гладкім (край, паверхню чаго‑н.); выраўняць. Абраўнаваць градкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́склюдаваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.

Склюдам выраўняць, абчасаць няроўнасці бервяна, дошкі і пад. Зруб яму, як звон, вычасалі і высклюдавалі. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)