вы́рашыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -шыцца; зак.

Атрымаць вырашэнне, стаць вырашаным.

Справа вырашылася добра.

|| незак. выраша́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́рашыцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. вы́рашыцца вы́рашацца
Прошлы час
м. вы́рашыўся вы́рашыліся
ж. вы́рашылася
н. вы́рашылася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́рашыцца сов. (о деле, вопросе) разреши́ться, реши́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́рашыцца, ‑шыцца; зак.

Атрымаць вырашэнне, стаць вырашаным. Пытанне не вырашылася, а ўскладнілася. Чарнышэвіч. Цяпер мне аж самому не верыцца, што магло ўсё так проста вырашыцца. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́решиться прост. вы́рашыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́гараць², 1 і 2 ас. не ўжыв., -рыць; зак. (разм.).

Станоўча вырашыцца, удацца.

Справа яго не выгарала.

|| незак. выгара́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выраша́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да вырашыцца.

2. Зал. да вырашаць (гл. вырашыць у 2, 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разреши́ться

1. (стать решённым) вы́рашыцца;

2. (закончиться) вы́рашыцца, ко́нчыцца;

3. (кем) нарадзі́ць; (создать — ещё) разг., шутл. ствары́ць;

разреши́ться сы́ном нарадзі́ць сы́на;

разреши́ться рома́ном ствары́ць (нарадзі́ць) рама́н;

разреши́ться от бре́мени уст. нарадзі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ула́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станоўча вырашыцца, ажыццявіцца.

Справа ўладзілася.

2. Уладкавацца, асталявацца, стварыць неабходныя ўмовы для існавання; размясціцца, прыстроіцца.

У. на кватэры.

У. з харчаваннем.

3. Паступіць на работу, вучобу, службу і пад., заняць якое-н. месца, становішча (разм.).

У. на працу.

|| незак. ула́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. ула́джванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наканава́цца, ‑нуецца; зак.

Разм. Наперад, загадзя вырашыцца, абумовіцца, атрымаць пэўны кірунак. Адным словам, ва ўяўленнях.. [Настачкі] ужо выразна наканаваўся надзел свету ў часе на дзве палавіны: страшная мінуўшчына, калі яе яшчэ не было на свеце, і цяперашняе яе маленства. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)