вы́радзіцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -дзіцца; зак.

Пагоршыцца ў пародзе, страціць каштоўныя ўласцівасці продкаў.

Расліна вырадзілася.

|| незак. выраджа́цца, -а́ецца.

|| наз. выраджэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́радзіцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́раджуся вы́радзімся
2-я ас. вы́радзішся вы́радзіцеся
3-я ас. вы́радзіцца вы́радзяцца
Прошлы час
м. вы́радзіўся вы́радзіліся
ж. вы́радзілася
н. вы́радзілася
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́радзіўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́радзіцца сов., в разн. знач. вы́родиться;

старажы́тныя жывёлы ~дзіліся — дре́вние живо́тные вы́родились

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́радзіцца, ‑дзіцца; зак.

1. Страціць станоўчыя фізічныя або псіхічныя якасці папярэдніх пакаленняў; заняпасці; звесціся. Старажытныя віды жывёл вырадзіліся. Вырадзілася племя.

2. Ператварыцца ў сваю процілегласць, страціць першапачатковыя станоўчыя якасці. [Русіновіч:] — Але аптымізм можа вырадзіцца ў бяздумнасць, зубаскальства, няўвагу да сацыяльнага боку жыцця. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́радзіцца ’прыгожа апрануцца’ (Янк. Мат.). Запазычанне з рус. вырядиться ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

выраджа́цца, ‑аецца.

Незак. да вырадзіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перарадзі́цца, -раджу́ся, -ро́дзішся, -ро́дзіцца; зак.

1. Рэзка змяніцца, абнавіцца, стаць зусім іншым.

П. духоўна.

2. Страціць свае папярэднія каштоўныя якасці, уласцівасці, вырадзіцца.

Пшаніца перарадзілася.

|| незак. перараджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. перараджэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэгенерава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.

1. Вырадзіцца (выраджацца).

2. У біялогіі — перастаць (пераставаць) развівацца, знікнуць (знікаць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́родиться сов.

1. вы́радзіцца; (вымереть) зве́сціся, мног. пазво́дзіцца, вы́мерці, мног. павыміра́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выраджэ́нне, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. выраджацца — вырадзіцца; страта вышэйшым фізічных або псіхічных якасцей; дэгенерацыя. Выраджэнне гатункаў раслін. Маральнае выраджэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)