вы́прагчы, -прагу, -пражаш, -пража; -пражам, -пражаце, -прагуць; вы́праг, -прагла; -пражы; -пражаны; зак., каго (што).

Распрэгчы, вызваліць з запрэжкі.

В. каня з воза.

|| незак. выпрага́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́прагчы

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́прагу вы́пражам
2-я ас. вы́пражаш вы́пражаце
3-я ас. вы́пража вы́прагуць
Прошлы час
м. вы́праг вы́праглі
ж. вы́прагла
н. вы́прагла
Загадны лад
2-я ас. вы́пражы вы́пражыце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́прагшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́прагчы сов. вы́прячь, отпря́чь, распря́чь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́прагчы, ‑прагу, ‑пражаш, ‑пража; ‑пражам, ‑пражаце, ‑прагуць; пр. выпраг, ‑прагла; зак., каго.

Вызваліць жывёлу з запрэжкі; распрэгчы. Выпрагчы каня з воза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́прячь сов. вы́прагчы, мног. павыпрага́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выпрага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выпрагчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпрэ́гчы, -рагу́, -ражэ́ш, -ражэ́; -ражо́м, -ражаце́, -рагу́ць; -ро́г, -рэ́гла і -рагла́, -ло́; -ражы́; -рэ́жаны; зак., каго-што.

Зняць вупраж; выпрагчы.

|| незак. адпрага́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́пражаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выпрагчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выпрага́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпрагаць — выпрагчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыпрага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Выпрагчы ўсіх, многіх. Мужчыны павыпрагалі коней. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)