выпрабава́нне
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
выпрабава́нне |
выпрабава́нні |
| Р. |
выпрабава́ння |
выпрабава́нняў |
| Д. |
выпрабава́нню |
выпрабава́нням |
| В. |
выпрабава́нне |
выпрабава́нні |
| Т. |
выпрабава́ннем |
выпрабава́ннямі |
| М. |
выпрабава́нні |
выпрабава́ннях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
выпрабава́нне, -я, мн. -і, -яў, н.
1. гл. выпрабаваць.
2. Цяжкае перажыванне, няшчасце.
Прайсці праз цяжкія выпрабаванні.
Суровыя выпрабаванні вайны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сто́ік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Паслядоўнік стаіцызму.
2. перан. Той, хто стаічна пераносіць усе жыццёвыя выпрабаванні, цяжкасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
марато́рый, -я, мн. -і, -яў, м. (спец.).
Устаноўленая ўрадам адтэрміноўка выканання абавязацельстваў на перыяд дзеяння якіх-н. надзвычайных абставін (вайна, крызіс, стыхійнае бедства і інш.).
М. на ядзерныя выпрабаванні.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
нала́дачны нала́дочный;
~ныя рабо́ты — нала́дочные рабо́ты;
~ныя выпрабава́нні — нала́дочные испыта́ния
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ко́нский ко́нскі;
ко́нские испыта́ния ко́нскія выпрабава́нні;
ко́нское поголо́вье ко́нскае пагало́ўе.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
барака́мерны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да баракамеры. Баракамерныя выпрабаванні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выпрабава́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпрабаваць.
2. Няшчасце, нягода. Прайсці праз цяжкія выпрабаванні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фарсі́раванасць, ‑і, ж.
Уласцівасць фарсіраванага. Гераізм народа, яго пакуты і выпрабаванні нельга паказаць пры дапамозе эмацыянальнай фарсіраванасці, ружовымі фарбамі. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памылко́васць, ‑і, ж.
Якасць памылковага; няправільнасць. Толькі прайшоўшы вялікія жыццёвыя выпрабаванні, Гушка пераконваецца ў памылковасці таго шляху, якім ён ішоў. Луфераў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)