вы́пнуцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́пнуся вы́пнемся
2-я ас. вы́пнешся вы́пнецеся
3-я ас. вы́пнецца вы́пнуцца
Прошлы час
м. вы́пнуўся вы́пнуліся
ж. вы́пнулася
н. вы́пнулася
Загадны лад
2-я ас. вы́пніся вы́пніцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́пнуўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́пнуцца сов. вы́пятиться, вы́пучиться, вы́даться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́пнуцца, ‑пнуся, ‑пнешся, ‑пнецца; зак.

Разм. Выдацца, высунуцца ўперад; набухнуць. На сухой жылістай шыі выпнуліся сінія вены. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адтапы́рыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -рыцца; зак. (разм.).

Вытыркнуцца, выпнуцца, высунуцца.

Адтапырыліся кішэні.

|| незак. адтапы́рвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выпіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да выпнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́пучыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Стаць выпуклым, уздуцца; выпнуцца. Выпучылася кара на дрэве.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́пяцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́пнуся вы́пнемся
2-я ас. вы́пнешся вы́пнецеся
3-я ас. вы́пнецца вы́пнуцца
Прошлы час
м. вы́пяўся вы́пяліся
ж. вы́пялася
н. вы́пялася
Загадны лад
2-я ас. вы́пніся вы́пніцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́пяўшыся

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

павыпіна́цца, ‑аецца; зак.

Разм. Выпнуцца — пра ўсё, многае. Бярвенне павыпіналася са сцен. □ Карані .. павыпіналіся з зямлі цэлымі вузламі. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́пятиться вы́пукліцца, вы́пнуцца, мног. павыпіна́цца, вы́пучыцца, мног. павыпу́чвацца; обл. вы́прудзіцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выпіна́цца несов.

1. выпя́чиваться, выпу́чиваться, выдава́ться; см. вы́пнуцца;

2. страд. выпя́чиваться, выпу́чиваться; см. выпіна́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)