вы́плюхнуць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́плюхну вы́плюхнем
2-я ас. вы́плюхнеш вы́плюхнеце
3-я ас. вы́плюхне вы́плюхнуць
Прошлы час
м. вы́плюхнуў вы́плюхнулі
ж. вы́плюхнула
н. вы́плюхнула
Загадны лад
2-я ас. вы́плюхні вы́плюхніце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́плюхнуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́плюхнуць сов. вы́плеснуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́плюхнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

Разм. Выліць з размаху. Выплюхнуць ваду з вядра. // перан. Выказаць адным разам усю злосць, гнеў і пад. Дагэтуль спакойны, стрымана-моцны, пан быў у ярасці, быццам адразу хацеў выплюхнуць свой гнеў. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́плюхаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што (разм.).

Плюхаючы, выліць.

В. ваду з начовак.

|| незак. выплю́хваць, -аю, -аеш, -ае.

|| аднакр. вы́плюхнуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́плеснуть сов., однокр. вы́плюхнуць, вы́ліць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павыплю́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Выплюхнуць што‑н. з многіх пасудзін, выплюхнуць усё або многа чаго‑н. Дзеці павыплюхвалі ваду з ночваў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выплёхваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выплюхаць і выплюхнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выплю́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выплюхаць і выплюхнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́пліхнуць

выплюхнуць, выліць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́пліхну вы́пліхнем
2-я ас. вы́пліхнеш вы́пліхнеце
3-я ас. вы́пліхне вы́пліхнуць
Прошлы час
м. вы́пліхнуў вы́пліхнулі
ж. вы́пліхнула
н. вы́пліхнула
Загадны лад
2-я ас. вы́пліхні вы́пліхніце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́пліхнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́хлестнуть сов., однокр. прост.

1. (хлестнув чем-л., удалить, выбить) вы́біць;

2. (выплеснуть) вы́плюхнуць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)