вы́насіць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́нашу вы́насім
2-я ас. вы́насіш вы́насіце
3-я ас. вы́насіць вы́насяць
Прошлы час
м. вы́насіў вы́насілі
ж. вы́насіла
н. вы́насіла
Загадны лад
2-я ас. вы́насі вы́насіце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́насіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́насіць, -нашу, -насіш, -насіць; -нашаны; зак.

1. што. Перанесці за некалькі прыёмаў усё, поўнасцю.

В. сена з балота.

2. каго. Пра маці: пранасіць у сабе да родаў.

В. дзіця.

3. перан., што. Абдумаць да поўнай яснасці, закончанасці.

В. новы замысел.

4. што. Выцерці, працерці ў выніку доўгага нашэння.

Вынашаны касцюм.

|| незак. выно́шваць, -аю, -аеш, -ае (да 2—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́насіць сов.

1. (в несколько приёмов) вы́нести, повы́нести;

2. проноси́ть;

пяць гадо́ў ~сіў паліто́ — пять лет проноси́л пальто́;

3. разг. (одежду и т.п.) вы́носить, износи́ть;

4. (ребёнка) вы́носить;

5. перен. (обдумать) вы́носить, взлеле́ять

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́насіць, ‑нашу, ‑носіш, ‑носіць; зак., каго-што.

1. Перанесці за некалькі прыёмаў усё, поўнасцю. З хлява вывезлі на поле гной. З грубак, з лазні і з кухні вынасілі вёдрамі.. попел. Нядзведскі. Здаецца, не стрывае камень, а .. [чалавек] за свой кароткі век і горы вынасіць рукамі... Дубоўка.

2. Пранасіць дзіця да родаў. [Валя да Любы:] — Цяпер я цябе зусім адчуваю, ты свайго сына вынасіла ўсёй сваёй душой... Чорны.

3. Выцерці, працерці ў выніку доўгага нашэння.

4. Пранасіць некаторы час. Выносіць касцюм пяць гадоў.

5. перан. Абдумаць да поўнай яснасці, закончанасці. Выносіць ідэю. □ Вынасіў дзед Талаш, як маці дзіця, сваю неспакойную думку. Колас. Чудзін здаваўся.. [Маі] тым героем, каго яна вынасіла ў дзявочых марах, вычытала ў сотнях кніжак, падгледзела крадком у фільмах. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выно́шваць гл. вынасіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́носить сов.

1. прям., перен. вы́насіць;

вы́носить ребёнка вы́насіць дзіця́;

вы́носить свой план вы́насіць свой план;

2. (всё, многое) разг. вы́насіць, павыно́сіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вы́насак ’зносак’ (Мат. Гом.). Да вынасіць з суф. ‑ак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

выно́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вынасіць (у 2, 3 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

взлеле́ять сов.

1. вы́песціць, узгадава́ць;

2. перен. (мысль) вы́насіць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́шмуляць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

Разм. Выцерці, носячы; вынасіць. Вышмуляць штаны на каленях.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)