вымярэ́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вымярэ́нне вымярэ́нні
Р. вымярэ́ння вымярэ́нняў
Д. вымярэ́нню вымярэ́нням
В. вымярэ́нне вымярэ́нні
Т. вымярэ́ннем вымярэ́ннямі
М. вымярэ́нні вымярэ́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

двухме́рны, -ая, -ае.

Які мае два вымярэнні.

|| наз. двухме́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трохвыме́рны, -ая, -ае.

Які мае тры вымярэнні: даўжыню, шырыню і вышыню.

|| наз. трохвыме́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праме́р, -у, м.

1. гл. прамераць.

2. мн. -ы, -аў. Памылка пры вымярэнні (спец.).

Дапусціць п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

геадэ́зія, -і, ж.

Навука аб формах і памерах Зямлі, вымярэнні і паказе яе паверхні на планах і картах.

|| прым. геадэзі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

метрало́гія, -і, ж.

Навука аб вымярэнні фізічных велічынь, метадах і сродках забеспячэння іх адзінства і спосабах дасягнення дакладнасці.

|| прым. метралагі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мано́метр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прылада для вымярэння ціску вадкасці або газу.

|| прым. манаметры́чны, -ая, -ае і мано́метравы, -ая, -ае.

Манаметрычныя вымярэнні.

Манометравы завод.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бараметры́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Звязаны з атмасферным ціскам. Бараметрычныя вымярэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

манаметры́чны, ‑ая, ‑ае.

Які праводзіцца з дапамогай манометра. Манаметрычныя вымярэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гравіметры́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гравіметрыі. Гравіметрычныя вымярэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)