вы́мусіць, -мушу, -мусіш, -мусіць; -мушаны; зак., каго і з інф.

Прымусіць зрабіць, выканаць што-н.

В. ворага здацца.

Вымушаны адказ (не добраахвотны).

|| незак. вымуша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́мусіць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́мушу вы́мусім
2-я ас. вы́мусіш вы́мусіце
3-я ас. вы́мусіць вы́мусяць
Прошлы час
м. вы́мусіў вы́мусілі
ж. вы́мусіла
н. вы́мусіла
Загадны лад
2-я ас. вы́мусі вы́мусіце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́мусіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́мусіць сов. вы́нудить, принуди́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́мусіць, ‑мушу, ‑мусіш, ‑мусіць; зак., каго і з інф.

Прымусіць зрабіць, выканаць што‑н. [Гарасім:] — Цара вымусілі адрачыся ад прастола рабочыя і салдаты. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даклі́кацца, -клічуся, -клічашся, -клічацца; -клічся; зак., каго (разм.).

Клічучы, вымусіць адгукнуцца.

Цяжка яго д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́мушаны, -ая, -ае.

1. гл. вымусіць.

2. Ненатуральны, не свабодны.

Вымушана (прысл.) усміхнуцца.

|| наз. вы́мушанасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́нудить сов. вы́мусіць, зму́сіць, прыму́сіць; см. вынужда́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вымуша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вымусіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зму́сіць, зму́шу, зму́сіш, зму́сіць; зму́шаны; зак., каго-што і з інф.

Тое, што і вымусіць.

Стары змусіў мяне паехаць у горад.

|| незак. змуша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Разныкацьвымусіць часта згінацца’ (Юрч. СНЛ). Да ны́каць1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)