вы́мпел

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вы́мпел вы́мпелы
Р. вы́мпела вы́мпелаў
Д. вы́мпелу вы́мпелам
В. вы́мпел вы́мпелы
Т. вы́мпелам вы́мпеламі
М. вы́мпеле вы́мпелах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вы́мпел, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Вузкі доўгі флаг на мачце ваеннага судна.

2. Вузкі трохвугольны флажок, які служыць прыметай чаго-н.

Пераходны в.

3. Забяспечаны доўгім флажком або стужкай футляр, у якім змешчаны прадмет, які скідаецца з лятальнага апарата.

В. на Месяцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́мпел м. вы́мпел

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́мпел вы́мпел, -ла м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́мпел, ‑а, м.

1. Раздвоены на канцы, доўгі і вузкі флаг, які паднімаецца на ваенных суднах у часе плавання як адзнака іх дзяржаўнай прыналежнасці. // Вузкі прадаўгаваты або трохвугольны флажок. У Тані быў пераходны вымпел лепшай даяркі раёна, маленькі чырвоны сцяжок на кароценькім дрэўку. Дуброўскі.

2. Невялікі цыліндр з доўгай яркай стужкай, прызначаны для скідвання з самалётаў ці верталётаў данясенняў, карэспандэнцыі і пад. // Металічны дыск з малюнкам, адбіткам як сімвал чаго‑н. Вымпел на Месяцы.

[Гал. wimpel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́мпел (БРС). Запазычанне праз рус. вымпел ’тс’ з н.-ням., гал. wimpel, с.-н.-ням. wimpel, wumpel (Фасмер, 1, 368).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

брэйд-вы́мпел

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. брэйд-вы́мпел брэйд-вы́мпелы
Р. брэйд-вы́мпела брэйд-вы́мпелаў
Д. брэйд-вы́мпелу брэйд-вы́мпелам
В. брэйд-вы́мпел брэйд-вы́мпелы
Т. брэйд-вы́мпелам брэйд-вы́мпеламі
М. брэйд-вы́мпеле брэйд-вы́мпелах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

брэйд-вы́мпел м., мор. брейд-вы́мпел

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

брейд-вы́мпел мор. брэйд-вы́мпел, -ла м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

брэйд-вы́мпел, ‑а, м.

Ваенна-марскі флаг паменшанага памеру і рознага колеру, прысвоены камандзірам злучэнняў караблёў, дывізіёнаў і старшаму па рэйдзе.

[Гал. breedwimpel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)