вы́месці, -мету, -мецеш, -меце; -мецем, -мецеце, -метуць; -меў, -мела; вы́меці; -мецены; зак., што.

1. Падмесці.

В. падлогу.

2. з чаго. Метучы, выдаліць, выкінуць.

В. смецце з хаты.

|| незак. вымята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́месці

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́мету вы́мецем
2-я ас. вы́мецеш вы́мецеце
3-я ас. вы́меце вы́метуць
Прошлы час
м. вы́меў вы́мелі
ж. вы́мела
н. вы́мела
Загадны лад
2-я ас. вы́меці вы́меціце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́меўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́месці сов. вы́мести

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́месці, ‑мету, ‑мецеш, ‑меце; ‑мецем, ‑мецеце; заг. вымеці; зак., каго-што.

Падмесці. Вымесці падлогу. Вымесці ток. // Падмятаючы, выдаліць, выкінуць. Вымесці смецце з хаты. // перан. Разм. Прымусіць выйсці, выбрацца адкуль‑н.; прагнаць, выгнаць. Вымесці гультая з брыгады. □ Прайшоў гэты віхор і праз душу: ён нечакана вымеў з хаты абодвух старэйшых сыноў. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вымята́ць гл. вымесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́мести сов. вы́месці, мног. павымята́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павымята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Вымесці, падмесці ўсё, многае.

П. пакоі.

П. смецце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вымята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вымесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́мецены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вымесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праме́сці, -мяту́, -мяце́ш, -мяце́; -мяцём, -мецяце́, -мяту́ць; -мёў, -мяла́, -ло́; -мяці; -ме́цены; зак., што.

Вымесці, падмесці на ўсім працягу чаго-н.

П. дарожку.

|| незак. прамята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)